“Мова. Радзіма. Жыццё”
З 26.01.2026 па 31.01.2026 года праходзіў Тыдзень беларускай мовы і літаратуры “Мова. Радзіма. Жыццё”, мэта якога была выхаванне цікавасці да вывучэння роднай мовы і нацыянальнай культуры праз самарэалізацыю вучняў у разнастайных творчых і інтэлектуальных мерапрыемствах.
На працягу Тыдня настаўнікам Паўловіч В.А. былі праведзены конкурс “На мове фотаздымкаў я і мая Радзіма”, конкурс творчых работ па папулярызацыі беларускай мовы, конкурс прэзентацый віншавальных паштовак “Пажаданні роднай мове”, конкурс “Сэлфі па-беларуску”, пазнавальныя гульні “Фанетычнае лато” і “Арфаграфічнае даміно”, “Слабае звяно” і “Шчаслівы выпадак”, “Літаратура ў пазлах”; конкурс дзіцячай творчасці “Пад небам сінім”.


Бібліятэкар Ванюк Т.В. арганізавала выставу мастацкай літаратуры “Сэрцам роднага слова краніся”.

Пераможцы ўсіх мерапрыемстваў заахвочаны граматамі.
