Валанцёры ўстановы адукацыі прынялі ўдзел у рэспубліканскай акцыі “Твой голас першы”. 26 студзеня, у дзень выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Клеўжыц Аліна і Кацуба Марыя на памяць аб гэтай падзеі ўручылі майкі з лагатыпам “Мой голас першы” ад БРСМ тым, хто ўпершыню прыняў удзел у галасаванні. Праект прызваны напомніць маладым людзям пра іх канстытуцыйнае выбарчае права, грамадзянскую адказнасць у выбарчым працэсе.


