Дзень 17 верасня 2024 года ва ўстанове адукацыі пачаўся з урачыстай лінейкі, прысвечанай Дню народнага адзінства – святу пераемнасці пакаленняў, непарушнасці беларускай дзяржаўнасці.
Са словамі віншавання выступіў дырэктар Шмат А.М., які адзначыў асаблівае месца гэтага дня сярод дзяржаўных свят. Гэта свята заклікае людзей успомніць не толькі гістарычныя падзеі, але і падкрэслівае важнасць згуртаванасці нашага народа ў пераадоленні цяжкасцей і нягод.
У гэты ж дзень ва ўсіх класах прайшлі адзіныя інфармацыйныя гадзіны, прысвечаныя 85-годдзю ўз’яднання Заходняй Беларусі і БССР. Вучні ўспомнілі гісторыю свята, абмеркавалі важныя гістарычныя падзеі, якія сталі асновай яго ўзнікнення для сучаснай Беларусі, паразважалі пра яго значнасць у жыцці беларускага народа, пра важнасць адзінства нашага народа для захавання незалежнасці і суверэнітэту Беларусі.
Праведзеныя мерапрыемствы спрыялі фарміраванню ў дзяцей пачуцця патрыятызму, нацыянальнай самасвядомасці, паважлівага стаўлення да свята, актыўнай жыццёвай пазіцыі.


