Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

16.09.24

Аўтапрабег " Памяць народа. Адзінства пакаленняў"

Напярэдадні самага маладога дзяржаўнага свята Дня народнага адзінства, якое ўся краіна будзе адзначаць 17 верасня, адбыўся аўтапрабег " Памяць народа. Адзінства пакаленняў", у якім прынялі ўдзел прадстаўнікі органаў улады, працоўных калектываў і грамадскіх аб'яднанняў Лунінеччыны. Калона аўтамабіляў, упрыгожаных дзяржаўнай сімволікай, наведала аг. Вулька-2. Каля помніка аднавяскоўцам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, адбыўся ўрачысты мітынг, падчас якога яго ўдзельнікі ўспомнілі трагічныя моманты мінулай вайны. Усе прысутныя ўшанавалі хвілінай маўчання памяць загінуўшых і ўсклалі жывыя кветкі да падножжа помніка-абеліска.

Раздзелы сайта