Бяспечны навучальны год
З пачаткам навучальнага года вучняў 9 – 11 класаў павіншаваў міліцыянер узвода ППСМ, сяржант міліцыі Кіндрук М.К., пажадаўшы старшакласнікам поспехаў у новым навучальным годзе. Напомніў правілы бяспечных паводзін на дарогах і вуліцы ў вячэрні час, у грамадскіх месцах, расказаў аб адказнасці па многіх правапарушэннях, адказаў на пытанні.

