12.06.2024г. у ДУА "Сярэдняя школа аг. Вулька-2" адбылася ўрачыстая падзея-прайшоў выпускны для 9 класа - Да пабачэння, школа! Дзевяць школьных гадоў праляцелі як адзін дзень, і здаецца, што толькі ўчора дзяўчынкі і хлапчукі прыйшлі ў першы клас.... Дзеці з класным кіраўніком старанна рыхтаваліся да гэтага доўгачаканага мерапрыемства. На ўрачыстасць былі запрошаны настаўнікі і кіраўніцтва школы, бацькі і сябры, для якіх гэта заўсёды асабліва кранальная падзея. У зале панавала атмасфера радасці і суму адначасова. Радасна было таму, што выпускны-гэта свята і другая прыступка адукацыі ўжо ззаду. А сумныя ноткі адчуваліся па прычыне развітання з базавай школай, са сваімі настаўнікамі, са сваёй любімай партай і класам, дзе пражыта 9 шчаслівых гадоў. Выпускны ў 9 класе для некаторых вучняў адчыніць дзверы ў дарослае жыццё. Настаўнікі і бацькі праводзілі ўчарашніх школьнікаў у новы для іх свет пажаданнямі шчаслівай дарогі, а ад выпускнікоў гучалі словы падзякі настаўнікам і сваім бацькам.

У добры шлях, выпускнікі! Поспехаў на абраным шляху!